Маладзічок

 




Ужо трэці год у нашай установе ладзіцца творчая ініцыятыва, прысвечаная роднай мове, – “МАЛАДЗІЧОК”. Вучні пачатковых класаў спрабуюць сябе ў якасці дэкламатараў, спевакоў, акцёраў і музыкантаў спачатку ў сваіх класных калектывах, а далей лепшыя з лепшых заяўляюць аб сабе на ўзроўні школы.

Вучні 4 В класа прапанавалі на суд гледачоў інсцэніроўку верша Максіма Танка “Жук і Слімак”. Юныя артысты вельмі сур’ёзна падышлі да выбару дэкарацый, музычнага афармлення, гульні герояў, чым заслужылі шыкоўныя апладысменты гледачоў.

Комментариев нет:

Отправить комментарий